Цяжкі шлях да ведаў: хто стварае праблемы для студэнтаў з Беларусі
MP3•एपिसोड होम
Manage episode 438497436 series 2404935
euroradiofm द्वारा प्रदान की गई सामग्री. एपिसोड, ग्राफिक्स और पॉडकास्ट विवरण सहित सभी पॉडकास्ट सामग्री euroradiofm या उनके पॉडकास्ट प्लेटफ़ॉर्म पार्टनर द्वारा सीधे अपलोड और प्रदान की जाती है। यदि आपको लगता है कि कोई आपकी अनुमति के बिना आपके कॉपीराइट किए गए कार्य का उपयोग कर रहा है, तो आप यहां बताई गई प्रक्रिया का पालन कर सकते हैं https://hi.player.fm/legal।
У траўні 2024 году Міністэрства адукацыі Беларусі адмовілася выдаваць беларускім абітурыентам даведкі, якія пацвярджаюць сапраўднасць атэстатаў, для замежных ВНУ. Паводле падпісаных прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай паправак у заканадаўства, пацверджанне заканчэння школы ў Беларусі можна атрымаць у Польшчы праз працэдуру настрыфікацыі — дзяржаўнага прызнання ў іншай краіне дыпломаў, навуковых ступеняў і званняў, атрыманых за мяжой. Дакументы выдаюцца ўстановай Kuratorium Oświaty. Што праўда, для атрымання дакументаў трэба падаць сертыфікат здачы цэнтралізаванага тэставання, па які трэба вяртацца ў Беларусь, што даволі рызыкоўна для многіх беларусаў. Большасць польскіх ВНУ пайшлі насустрач беларусам і пагадзіліся пачакаць да вырашэння ўсіх праблем з дакументамі. Але не ўсе… Ці сапраўды патрабаванне настрыфікацыі стварае праблемы для студэнтаў і чаму ў кожным ВНУ гэтае пытанне вырашаецца па-рознаму? Што можна ў гэтай сітуацыі зрабіць і якія варыянты прапаноўваюцца адміністрацыяй ВНУ? Якую стратэгію вырашэння праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія студэнты за мяжой, варта абраць дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць студэнцкі актывіст Мікіта Паўленка і студэнт Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, актывіст моладзевай арганізацыі “Ліхтар” Максім Залацько.
…
continue reading
12044 एपिसोडस