Павел Усаў. Жывая нацыя: ці выжывуць беларусы ва ўмовах вайны і русіфікацыі
MP3•एपिसोड होम
Manage episode 439325177 series 2404935
euroradiofm द्वारा प्रदान की गई सामग्री. एपिसोड, ग्राफिक्स और पॉडकास्ट विवरण सहित सभी पॉडकास्ट सामग्री euroradiofm या उनके पॉडकास्ट प्लेटफ़ॉर्म पार्टनर द्वारा सीधे अपलोड और प्रदान की जाती है। यदि आपको लगता है कि कोई आपकी अनुमति के बिना आपके कॉपीराइट किए गए कार्य का उपयोग कर रहा है, तो आप यहां बताई गई प्रक्रिया का पालन कर सकते हैं https://hi.player.fm/legal।
Чарговую, ужо 510-ю, гадавіну перамогі войска Вялікага княства Літоўскага над акупацыйным войскам даўніх ворагаў нашых народаў — маскавітамі (маскалямі) адсвяткавалі беларусы 8 верасня. Але тое, што беларусы лічаць гэтую вайсковую перамогу значнай падзеяй у нашай гісторыі, чамусьці падсмаліла… пачуцці расійскіх лібералаў. А вось пачуцці лукашэнкаўскіх прапагандыстаў падсмаліла стрыманая рэакцыя Захада на вызваленне “гуманным Лукашэнкам” яшчэ 30 палітвязняў. Чаму гадавіна бітвы пад Воршай так важная для беларускай нацыі і што дзіўнага ў рэакцыі расійскіх лібералаў? Як прапаганда падае вызваленне палітвязняў і ці здолее рэжым прадаць тэзіс мірнага неба падчас “выбараў-2025”? Ці вырасла апошнім часам пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
…
continue reading
12044 एपिसोडस